Ёлачныя базары адкрыліся ў Мінску

22 декабря 2019
Святочны іглічны водар напаўняе сталічныя дамы. У Мінску пачалі працу ёлачныя базары. Гандлёвыя пункты, дзе можна набыць навагоднія атрыбуты, размясцілі ва ўсіх раёнах горада. Знайсці іх можна і анлайн - для гэтага распрацавалі спецыяльную віртуальную карту. Кошт навагодніх дрэў пачынаецца ад 10 рублёў. Акрамя класічных прыгажунь, у трэндзе - блакітныя елкі і піхты. 

Прапаноўваюць і елкі ў кадках. Такія расліны ўвесну можна будзе высадзіць на ўчастку побач з домам. Працаваць ёлачныя базары ў Мінску будуць да 31 снежня.