Елачныя кірмашы адкрыюцца ў Мінску 22 снежня

16 декабря 2015

Больш за дзве сотні пляцовак будуць працаваць штодзень з 10 да 19 гадзін. А пакуль лясніцтвы вобласці рыхтуюць навагоднія дрэвы да продажу.

Колькі будуць у гэтым сезоне каштаваць ёлкі ды сосны, што пагражае аматарам незаконных паходаў у лес па навагоднія дрэвы? Падрабязнасці ў Аляксандра Хараўца.

Перш чым пачаць масавую нарыхтоўку навагодніх дрэў ляснічы Смалявіцкага лясгаса ссякае елку для свайго калектыву. Андрэй Калтовіч да выбару лясной прыгажуні падыходзіць адказна. Мужчына верыць, чым прыгажэйшая ёлка будзе стаяць у офісе, тым лепшы атрымаецца будучы год.

Набыць жа навагоднія дрэвы жыхары вобласці змогуць з 22 снежня. У гэты дзень сваю працу распачнуць елачныя кірмашы. Усяго ж у цэнтральным рэгіёне адкрыюцца больш за 220 вось такіх імправізаваных пляцовак.

Аматарам самастойных паходаў у лес па навагоднія дрэвы пагражаюць немалыя штрафы. За незаконна ссечаную елку кашалёк парушальніка можа патаннець як мінімум на мільён рублёў.