Электратранспарт з сацыяльным акцэнтам

22 мая 2020
Некалькі праектаў пяцігадовай дзяржаўнай праграмы развіцця электратранспарту рэалізуе прадпрыемства "Аптрон" Акадэміі навук. Сярод іх і сацыяльны. Гэта электрапрыстаўка да інвалідных калясак. Распрацоўка замяшчае імпарт, дазваляе людзям з абмежаванымі магчымасцямі перасоўвацца па горадзе і за яго межамі з хуткасцю да 16 кіламетраў за гадзіну. Запас ходу на адной зарадцы - 40 кіламетраў. Таксама сярод распрацовак нашых навукоўцаў - спецыяльны трохколавы веласіпед для сельскай мясцовасці. 

Усе распрацоўкі прадпрыемства Акадэміі навук вырабляюць з максімальнай лакалізацыяй. Сярод іх і самы дарагі элемент электратранспарту - літый-іонныя акумулятары.