Электронны даведнік для абітурыентаў па IT-спецыяльнасцях на сайце Парка высокіх тэхналогій

21 мая 2019

Якіх спецыялістаў неўзабаве заменяць робаты, ці будзе расці попыт на праграмістаў у найбліжэйшы час?  Пра гэта сёння гаварылі ў Парку высокіх тэхналогій спецыялісты-практыкі IT-сферы і прадстаўнікі ВНУ. Для абітурыентаў падрыхтаваны электронны даведнік. У ім сабраны асноўныя факультэты, выпускнікі якіх пасля прыходзяць працаваць у ПВТ. Акрамя планаў прыёму на гэты год і прахадных балаў за мінулы, у даведніку  падрабязная інфармацыя аб адрозненнях кожнай спецыяльнасці,  у якіх сферах і кампаніях можна будзе працаваць з такім дыпломам.

Электронны даведнік для абітурыентаў па IT-спецыяльнасцях зараз у вольным доступе на сайце Парка высокіх тэхналогій.