Электронны лічыльнік веласіпедыстаў з'явіўся ў сталіцы

31 марта 2020
Яго ўсталявалі на праспекце Незалежнасці. Прыбор паказвае,  колькі веласіпедаў, самакатаў і электрасамакатаў праехала міма яго за суткі і ўвогуле за год. Такая інфармацыя дазволіць ацаніць інтэнсіўнасць веласіпеднага руху - хуткасць і найбольш загружаныя  гадзіны. Пры гэтым прыбор максімальная экалагічны - ён працуе аўтаномна за кошт корпуса з сонечнымі панэлямі.

У хуткім часе ў велалічыльніка з'явіцца старонка ў сацыяльных сетках. За ўсімі падлікамі там можна будзе назіраць анлайн.