Адна з сельскіх школ Брэсцкага раёна сышла ў Сетку. У Інтэрнэце абмяркоўваюць ацэнкі, а за школьнай партай сваімі рукамі ствараюць робатаў. Вікторыя Патоня - пра школу будучыні.
Робат рухаецца па зададзенай траекторыі. І ў гэтым заслуга аўтараў - сямікласнікаў Дзяніса і Давіда. Будучыя праграмісты гавораць: каб прымусіць машыну выконваць патрэбную задачу, пайшло некалькі месяцаў. І ў гэтым цікавасць! Хлопчыкі хоць і жывуць у сельскай мясцовасці, але ў камп'ютарных тэхналогіях разбіраюцца не горш за студэнтаў ВНУ. Школа, у якой яны вучацца, - электронная.
Асновы праграмавання мікракантролераў юныя канструктары спасцігаюць на кружку робататэхнікі. У планах сваімі рукамі стварыць робата-спота.
У электроннай школе не проста ведаюць пра 3D-тэхналогіі, а ўжываюць іх на практыцы. На гэтай разумнай машыне з дапамогай трохмернага малюнка вучні друкуюць розныя дэталі, сувеніры і нават свісткі для настаўнікаў фізкультуры. Дарэчы, 3D-прынтар - мадэль эксклюзіўная, бо створаная рукамі аднаго з супрацоўнікаў школы.
Аўтар - інжынер-праграміст Аляксандр Пастаялка. Ён жа распрацаваў школьны сайт, віртуальную экскурсію па музеі і заўсёды трымае руку на пульце кіравання серверам. У гэтай школе пішуць формулы, вырашаюць задачы і дэманструюць вопыты на інтэрактыўных дошках. І ў літаральным сэнсе ў Сетку сышлі педагогі, вучні і бацькі. У электронных журналах настаўнікі ставяць ацэнкі клікам, а ў віртуальных дзённіках запісваюць хатняе заданне і пакідаюць каментарыі.
Наталля Козінцава, настаўніца Чэрнінскай СШ: "Прыпіска немагчымая, бо кожнаму з нас - дзецям, бацькам і настаўнікам - раздаюцца запрашальныя коды. У кожнага свой запрашальны код. Свой лагін, пароль толькі я ведаю. Таму дзеці не прыпішуць у электронным журнале дакладна".
Алена Пастаялка, дырэктар Чэрнінскай СШ: "Мы толькі спрабуем гэта ўкараніць. Мэтай стаіць якасць адукацыі, якасць ведаў. Больш за палову настаўнікаў - 67% - прайшлі падрыхтоўку, атрымалі сертыфікаты карыстальнікаў камп'ютарнымі тэхналогіямі. І той жа электронны журнал або электронны дзённік, на чале стаіць імідж ацэнкі, стымуляванне, скажам так".
Электронныя дзённікі ў школе ўкаранёныя з трэцяй чвэрці і пакуль толькі для вучняў з 5-га па 11-ы класы. У планах усталяваць тут сістэму пропуску бескантактавых картак і стварыць у бібліятэцы сучасны паліграфічны цэнтр.













