Электронныя абанементы ў Нацыянальнай бібліятэцы

17 февраля 2021

Атрымаць доступ да кнігасховішча Нацыянальнай бібліятэкі, не выходзячы з дома! Новай паслугай - электронным абанементам - з пачатку лютага могуць скарыстацца ўладальнікі білетаў чытачоў. Для гэтага можна зайсці на сайт Нацыянальнай бібліятэкі з хатняга камп'ютара ці іншай мабільнай прылады і знайсці адпаведны раздзел. Электронныя і аўдыёкнігі можна атрымаць у карыстанне на два тыдні.

Карыстальнікам даступная мастацкая і навукова-папулярная літаратура, можна пазнаёміцца з перыёдыкай на замежных мовах, а таксама працаваць з кнігамі вядомых выдавецтваў.