Пра гэты і іншыя перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій гаварылі сёння за круглым сталом на Беларуска-казахстанскім бізнес-форуме. Сёння абмяркоўваюць у тым ліку і распрацоўку беларусамі праграмнага забеспячэння для электроннага дакументаабароту і развіцця банкаўскіх тэхналогій, у тым ліку і стварэнне базы для паслугі, падобнай на нашу электронную сістэму плацяжоў.
Такі бізнэс-форум плануецца праводзіць штогод. Летась пляцоўкай для дыялогу стала Астана, там былі заключаныя некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве і падпісаны мемарандум. Сёлета візіт казахстанскай дэлегацыі быў запланаваны так, каб спецыялісты змаглі азнаёміцца з IT-інавацыямі на штогадовым форуме TIBO.














