Электробусы ў новым дызайне курсіруюць па сталічных вуліцах

13 декабря 2018

Знешні выгляд абнавілі 6 новых машын да пачатку Еўрапейскіх гульняў. Да канца года з'явяцца яшчэ 17, а ўвогуле іх будзе 28. Яшчэ 32 электробусы будуць павялічанага памеру - даўжынёй 12 метраў. Яны пачнуць курсіраваць у наступным годзе. Іх дызайн будзе крыху адрознівацца.

Хутка мінчане змогуць праехаць і ў новых гібрыдных аўтобусах. У студзені першая машына пачне тэст-драйв у рэальных умовах. Таксама ў найбліжэйшыя гады на прадпрыемстве асвояць вытворчасць грузавых электрычных аўто і беспілотнікаў.