Электробус Белкамунмаша пройдзе ў калоне грамадзянскай тэхнікі

3 июля 2017

Асаблівасцю сёлетняга парада, як ужо адзначалі нашы карэспандэнты, стане адраджэнне традыцыі. Па праспекце Машэрава пройдзе калона грамадзянскай тэхнікі. Сёння, у прыватнасці, мы ўбачым электробус, які зусім нядаўна сышоў з канвеера Белкамунмаша. Ён ужо выклікаў сапраўдны фурор на сусветных выставах, у тым ліку і на прэстыжным форуме ЭКСПА ў Астане.

Экалагічна чысты. І самы запатрабаваны на планеце від транспарта. Беларускія распрацоўшчыкі трапілі ў кропку. Зараз у нас ёсць унікальная магчымасць - упершыню ўбачыць фінальны дызайн ужо наступнага пакалення электробусаў.

Экалагічна чысты і самы запатрабаваны на планеце від транспарта. Мінск стаў першым горадам постсавецкай прасторы, дзе на гарадскіх маршрутах пачалі працаваць электробусы.

Першыя спробы стварыць гэты транспарт будучыні выклікалі толькі ўсмешку. Амаль дзесяць гадоў таму экзэмпляр з 4-тонай батарэяй на даху ледзь пераадолеў тры кіламетры па тэрыторыі завода.

Зараз жа да 20 кіламетраў аўтаномнага ходу, сістэма відэаназірання, кандыцыянер, ацяпляльнікі, якія за 5 хвілін нагрэюць салон зімой. А летам бесперабойная праца ўсіх сістэм, нават калі тэрмометр пакажа плюс 45!

Дзмітрый Паркаў - прадстаўнік вялікай каманды стваральнікаў беларускай навінкі. Над канчатковым варыянтам працавалі каля года. Як толькі на рынку з'явіліся прыдатныя батарэі, спатрэбіліся старыя напрацоўкі і пачаліся пошукі новых канструктарскіх рашэнняў.

Гэта не проста электробус, а вялізная сістэма, цэлы шэраг распрацовак, якія працуюць у комплексе. Тут і зарадныя станцыі, і інтэрактыўныя прыпынкі, і сістэма абслугоўвання ўсяго ланцуга маршруту. Сапраўднае выратаванне для найбуйнейшых мегаполісаў свету. У сваіх праектах развіцця яны зараз яны даюць зялёнае святло толькі электробусам. І ў Беларусі разумеюць - наш транспарт будучыні менавіта зараз трэба паспець паказаць.

Гэта мастацтва быць на крок наперадзе. Праекты новых электробусаў Белкамунмаша ўжо зацверджаны. Вось такія машыны сыдуць з канвеера ўжо гэтай восенню з пазнакай "Зроблена ў Беларусі".