Эльчын Сафарлі прэзентаваў у Мінску новую кнігу

19 ноября 2016

Зорка літаратуры Усходу, аўтар некалькіх бестселераў Эльчын Сафарлі прэзентаваў у Мінску сваю новую кнігу. Пісьменнік завітаў у Беларусь з дзявятай кніжнай навінкай "Раскажы мне пра мора". Гэта гісторыя аб тым, што найважнейшай каштоўнасцю для чалавека з'яўляецца сям'я. У Мінску аўтар сустрэўся са сваімі чытачамі, а таксама пагутарыў з журналістамі. Знакамітасць да азербайджанскага пісьменніка прыйшла пасля выхаду ў свет яго "Салодкай солі Басфора". Журналіст па адукацыі. У сваіх кнігах Сафарлі расказвае аб усходніх традыцыях, культуры і высокім пачуцці. Ён нязменна ўваходзіць у ТОП-20 пісьменнікаў СНД.

Паводле кніг Сафарлі здымаюць кароткаметражкі. Зараз Эльчын вядзе адно з кулінарных ток-шоу, а таксама займаецца тэлежурналістыкай і працуе над новымі бэстселерамі.