Экзатычную кантрабанду затрымалі на беларуска-ўкраінскай граніцы

5 июня 2020
Экзатычная кантрабанда. Беларускія пагранічнікі затрымалі двух украінцаў без дакументаў, якія спрабавалі перавезці ў нашу краіну з Украіны каля 500 асобін папугаяў. Дзяржграніцу мужчыны парушылі на ўчастку пагранічнага паста "Баравое". Птушак даставілі ў ветэрынарную службу. Пачаты адміністрацыйны працэс.