Экзатычныя Карыбы ці звыклыя беларусам курорты?

19 Мая 2013

Турцыю і Егіпет з турыстычнай карты пачала выцясняць Венесуэла. Гэты напрамак зараз актыўна прапаноўваюць сталічныя турфірмы. Ці аддадуць мінчане сёлета перавагу Амерыканскаму кантыненту, і якія турыстычныя трэнды ў гэтым сезоне? Якаў Бута перад адпачынкам разбіраўся ў тэме.


 


Алеся і Крысціна збіраюцца ў чарговы сумесны адпачынак. На гэты раз вырашылі наведаць экзатычную да апошняга часу Венесуэлу. Ужо купілі пуцёўкі на востраў Маргарыта. Прызнаюцца, спакусілі сябры, якія нядаўна адтуль вярнуліся.


Дырэктар турыстычнага агенцтва Таццяна Яроміна кажа, што Венесуэла ў асаблівым трэндзе гэтага сезона. Турысты нарэшце ўбачылі ў гэтай краіне прывабнае месца для адпачынку. Пры тым Каракас можа стаць адпраўным пунктам  для падарожжа па іншых краінах Лацінскай Амерыкі.


Яшчэ адзін трэнд гэтага сезона - аўтобусныя туры па Еўропе. Адна з прычын - аэрафобія.


Што  тычыцца цэнаў, яны стабільна растуць. За год падняліся на 10-15%. Магчымасць арганізаваць сабе недарагі адпачынак была ў перыяд ранняга браніравання, тады скідкі даходзілі да 50%.


У сярэднім беларусы трацяць на летні адпачынак каля паўтары тысячы долараў. І нягледзячы на павышэнне цэн, попыт не падае. На чэрвень усе білеты з Мінска, напрыклад, у Турцыю ўжо распрададзеныя.


Папулярныя

Рэкамендуемыя