Экзамен боегатоўнасці працягвае здаваць беларуская армія

22 апреля 2014

Танкавы батальён 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады выступіў маршам у раён засяроджвання. А напярэдадні асабісты склад падраздзялення вытрымаў праверку на гатоўнасць вайскоўцаў, узбраення і спецтэхнікі. На палігоне заняткі па баявой падрыхтоўцы прайшлі салдаты і афіцэры, прызваныя з запасу.


Танкавы батальён са Слоніма рушыў на Барысаўскі палігон. У найбліжэйшыя дні там пройдуць манеўры з баявой стральбой. У вучэннях прымуць удзел дзясяткі адзінак спецыяльнай тэхнікі і танкаў.