"Экспрэс ААН - 70", які курсіруе па гарадах Беларусі, прыбыў у Магілёў

28 октября 2015

Пасажыраў юбілейнага цягніка, прадстаўнікоў ААН, дыпламатычнага корпуса, экспертаў, спецыялістаў і студэнтаў сардэчна сустракалі гарадскія ўлады і моладзь Магілёўшчыны. Першым мерапрыемствам гэтага дня стала закладка памятнага знака - каменя ў падмурак энергаэфектыўнага жылога дома. Праект распрацавалі беларускія навукоўцы. Спалучэнне нізкага спажывання энергіі і добрага мікраклімату - усё гэта адпавядае мэтам устойлівага развіцця.

У Магілёўскай гарадской ратушы па традыцыі была падпісана дэкларацыя мэт устойлівага развіцця старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім і пастаянным прадстаўніком ААН у Беларусі Санакай Самарасінхай.