Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама на Кургане Славы прэзентуе экспазіцыю "Не хлебам адзіным"

23 июня 2023

Шчодрыя падворкі, народныя танцы і конкурс бліноў. Гасцінная пляцоўка ля Кургана Славы рыхтуецца да выставачных выхадных.

Экспазіцыю "Не хлебам адзіным" заўтра прэзентуе Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама. Дарэчы, летась яны сталі пераможцамі анлайн-галасавання.

Найбуйнейшыя аграпрадпрыемствы рэгіёна правядуць дэгустацыі мяса-малочнай прадукцыі. А яшчэ падзеляцца ўласнымі рэцэптамі бліноў.

Таксама ў афішы тэатралізаваны інтэрактыў, шоу казачай песні і танца. Тэматычная праграма працягнецца і ў нядзелю з 11:00 да 16:00.