Экспазіцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі можна ўбачыць за адзін рубель

20 марта 2017

Такую акцыю музей прысвяціў Міжнароднаму дню шчасця, які адзначаецца сёння. ААН абвясціў свята пяць гадоў таму. Яго заснавальнікі заклікаюць краіны накіраваць намаганні на паляпшэнне дабрабыту людзей. Дзень вылучаны невыпадкова. 20 марта - гэта дзень вясновага раўнадзенства, калі на ўсёй Зямлі дзень і ноч практычна роўныя.