Экспазіцыя "Вяртаючы час" адкрылася да 75-годдзя Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

23 октября 2019
500 сапраўдных музейных прадметаў, якія паступілі за апошнія пяць гадоў, увайшлі ў экспазіцыю "Вяртаючы час". Гэтым выставачным праектам Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачаў святкаванне свайго 75-годдзя. Баявыя ўзнагароды, асабістыя рэчы, дакументы ўдзельнікаў вайны, зброя, фатаграфіі - кожны экспанат напрамую  звязаны са стварэннем музея.

Экспазіцыя "Вяртаючы час" будзе працаваць стацыянарна да 31 снежня, а вось мабільную тэматычную выставу пра герояў вайны музей яшчэ рыхтуе да доўгага падарожжа па Беларусі. Дэталі праекта раскрыюць у студзені наступнага года.