Экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці органаў дзяржбяспекі падчас вайны, адкрылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны

15 декабря 2017

Раніцай ля стэлы "Мінск - горад-герой" госці ўсклалі кветкі да манумента і наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны. Тут адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці спецыяльных груп органаў дзяржбяспекі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падчас вайны.

Сёння КДБ - гэта не толькі разведка і контрразведка. Актуальныя задачы ведамства - гэта і процідзеянне найноўшым тэхналогіям дэстабілізацыі і інфармацыйным дыверсіям, гарантаванне эканамічнай бяспекі і барацьба з міжнародным тэрарызмам і наркатрафікам.