Эксперты Сусветнай арганізацыі здароўя адзначылі паніжэнне ў Беларусі смяротнасці людзей працаздольнага ўзросту

23 апреля 2018

Прафілактыку і кантроль неінфекцыйных захворванняў павінны весці ўсе ведамствы краіны. Сёння прадстаўнікі САЗ і міністэрстваў Беларусі абмеркавалі праграмы па паніжэнні спажывання солі, алкаголю і тытуню. Гэтыя фактары памяншаюць прадукцыйнасць працы, таму страты для эканомікі амаль у 13 разоў перавышаюць расходы на лячэнне пацыентаў, якія не прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця.

Дапамагчы ў фарміраванні правільных звычак харчавання і неабходнай фізічнай нагрузкі можа ўрач-тэрапеўт - ужо праз два гады гэтая спецыяльнасць будзе называцца “ўрач агульнай практыкі”. Зараз ідзе перападрыхтоўка персаналу, і ўжо больш як 40 працэнтаў медпрацаўнікоў гатовыя да новых абавязкаў, гэта значыць, пасля першага візіту доктар без кансультацыі з вузкімі спецыялістамі зможа паставіць дыягназ і прызначыць лячэнне.

Батыр Бердыклычаў, кіраўнік краінавага офіса Сустветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі: "На першасным звяне, практычна 80% паталогій, якія існуюць у людзей, можа быць выяўлена падчас першаснага прыёму, няма неабходнасці пасылаць пацыента з нейкай вушной інфекцыяй банальнай да оталарынголага. Так, гэта не адмяняе сістэму вузкіх спецыялістаў, проста яны будуць менш загружаныя і будуць весці больш складаныя выпадкі".

Алена Богдан, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "У праблеме барацьбы з НІЗ не бывае скачкападобных вынікаў, таму што асноўнае - гэта данесці да кожнага чалавека неабходнасць памяняць свой лад жыцця. Сёння ў моладзі запатрабаваныя фітнес-цэнтры, здаровае харчаванне. Сёння ў магазінах з'яўляюцца аддзелы здаровага харчавання".

Міжнародныя эксперты адзначылі паніжэнне ў Беларусі смяротнасці людзей працаздольнага ўзросту - паводле даных гэтага года, яна склала каля 3,8 выпадка на тысячу чалавек. Летась гэта было 3,9 выпадка.