Эксперты ў галіне права абмяркоўвалі новыя падыходы ў прафесійнай падрыхтоўцы суддзяў і пракурораў

1 мая 2016

Яшчэ адзін вектар - гэтым разам развіццё адносін паміж Беларуссю і Саветам Еўропы - на тыдні атрымаў працяг падчас мінскай канферэнцыі. Эксперты ў галіне права з усяго кантынента абмяркоўвалі новыя падыходы ў прафесійнай падрыхтоўцы суддзяў і пракурораў. Ідэя ініцыяваная дырэктаратам па правах чалавека гэтай міжнароднай арганізацыі і падтрыманая Генпракуратурай Беларусі. Галоўны пасыл - прывесці прававыя стандарты ва ўсіх краінах Старога Свету да адзінага меркавання. Гэта, на думку спецыялістаў, значна спросціць працу судоў у міжнародных справах. Падрыхтоўка кадраў такога рангу іграе важную ролю ў рэалізацыі Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. Беларусь у сваю чаргу разглядае магчымасць далучыцца і да іншых канвенцый Савета Еўропы.

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі:

"Канферэнцыя прыярытэтнае значэнне надае навучанню суддзяў і пракурораў у іх прафесійнай дзейнасці. Таму што ў Швейцарыі, у Еўропе, у Беларусі, у іншай краіне функцыі пракурора практычна аднолькавыя".