Эксперты ацэньваюць эфектыўнасць ААН у перыяд пандэміі

11 мая 2020
Годам крызісу для ААН лічаць некаторыя міжнародныя эксперты год 75-годдзя гэтай арганізацыі. І такой праверкай на трываласць стала пандэмія.

Эксперт аналітычнага цэнтра пры Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку Рычард Гоўэн канстатуе: сістэме ААН запатрабавалася адносна шмат часу, каб усвядоміць маштаб праблемы. І нават яшчэ ў сярэдзіне сакавіка шматлікія службовыя асобы ААН у Нью-Ёрку не да канца разумелі, што такое гэтая пандэмія і як яна здольная перайначыць усё іх стратэгічнае планаванне, адзначыў эксперт. Паводле яго слоў, калі ўрады не змогуць знайсці агульнага рашэння, а выберуць нацыянальна-дзяржаўны шлях у барацьбе з каранавірусам, вельмі многія прыйдуць да  высновы, што ў сучасных умовах ААН больш не актуальная.