Эксперты ААН прыбылі ў Гродна на спецыяльным цягніку

24 октября 2015

Сёння дэлегацыя прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Беларусі дабралася да Гродна. Эксперты ААН прыбылі ў горад над Нёманам на цягніку са знаёмымі ва ўсім свеце лагатыпамі арганізацыі. Паводле слоў арганізатараў візіту, Гродна стаў першым прыпынкам у тыднёвым маршруце, які ўключае ўсе абласныя цэнтры Беларусі.

Санака Самарасінха, пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі: "Самае галоўнае, што мы падпісалі дакумент, які пацвярджае прыхільнасць да рэалізацыі мэт праграмы ўстойлівага развіцця. Мы паставілі задачу рэалізаваць іх да 2030 года. Мы ўжо правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў, навукоўцамі, акадэмікамі, артыстамі, дзяржсектарам. Мы павінны ўсе разам рэалізаваць нашы планы".

Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "На працягу тыдня пройдуць самыя розныя мерапрыемствы ў тых гарадах, куды будзе прыязджаць гэты цягнік. Для таго каб паказаць нашу ўцягнутасць у працэс гэты, і для таго каб паказаць мэту і задачы, якія ставіць перад сабою Рэспубліка Беларусь у рэалізацыі дакумента, падпісанага прэзідэнтамі ў верасні ў Нью-Ёрку".

Ігар Жук, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў: "Мы ўжо даўно і даволі паспяхова займаемся рэалізацыяй розных праграм. У якасці прыкладу можна прывесці праграмы па барацьбе з наркотыкамі, праграмы па аказанні дапамогі бежанцам, праграмы ў галіне рэалізацыі розных праектаў аховы здароўя".

Падчас маршруту ўдзельнікі ініцыятывы "Экспрэс ААН-70" правядуць шэраг семінараў, навучальных трэнінгаў і прэзентацый. Дарэчы, сёння прадстаўнікі ААН, рэгіянальнага кіраўніцтва і дыпламатычных місій у Беларусі разам сімвалічна пасадзілі дуб на Алеі дружбы ў Гродзенскім парку.