Экспертна-медыйны форум стартуе сёння ў Маскве

11 ноября 2014
Экспертна-медыйны форум Спазнаючы Саюзную дзяржаву ад Брэста да Уладзівастока стартуе сёння ў Маскве. У ім удзельнічаюць дзясяткі экспертаў з Беларусі і Расіі. Два дні будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы саюзнага будаўніцтва. Падрабязнасці ў нашага маскоўскага карэспандэнта Максіма Кароткіна.

Восеньскі экспертны форум, прысвечаны развіццю Саюза Беларусі і Расіі, - гэта ўжо традыцыя. Сёлета амаль 100 удзельнікаў будуць абмяркоўваць не эканоміку і палітыку, а гуманітарнае вымярэнне Саюзнай дзяржавы.
Аспекты гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін, супольнасць прасторы і інфармацыі. Гэтыя тэмы стануць галоўнымі падчас двухдзённага абмену меркаваннямі. Сёння эксперты абмяркуюць праблематыку медыяпадарожжаў па агульнай дзяржаве і іх інфармацыйную стратэгію. Абмяркуюць эвалюцыю інтэграцыйных настрояў у грамадстве і вопыт развіцця турызму ў розных рэгіёнах Беларусі і Расіі. На наступны дзень у цэнтры ўвагі будзе ўзаемны турызм як фактар паглыблення інтэграцыі. Прадстаўнікі музеяў і памятных мясцін падзеляцца рэцэптамі поспеху ў прыцягненні цікавасці грамадзян да гістарычных і культурных аб'ектаў. Абмяркуюць асаблівасці функцыянавання туріндустрыі на сучасным этапе, рызыкі і пагрозы тураператараў.
Адной з найбольш цікавых тэм для абмеркавання абяцае стаць праблематыка зняцця бар'ераў - як эканамічных, так і ў свядомасці - паміж дзвюма краінамі. Як чакаецца, у форуме, акрамя экспертаў, возьмуць удзел дэпутаты Дзярждумы, дыпламаты і кіраўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.