Экспертам атрымалася вызначыць нумар нядаўна знойдзенага танка КВ-1

17 ноября 2015

Мы працягваем сачыць за лёсам знойдзенага ў Віцебскай вобласці ўнікальнага танка КВ-1. Экспертам атрымалася вызначыць нумар, па якім можна ўстанавіць, у якіх баях ужывалася зброя і нават які экіпаж быў замацаваны за машынай. Ужо вядома, што дзевяць падобных мадыфікацый танка знаходзілася ў Заходняй ваеннай акрузе і яшчэ дзве баявыя машыны - у Прыбалтыйскай. Падчас спецаперацый па падніманні і ачыстцы фрагментаў машыны былі выяўленыя і многія боепрыпасы, дэталі баявой машыны і асабістыя рэчы экіпажа.

Фрагменты танка "Клім Варашылаў" часоў Вялікай Айчыннай вайны атрымалася адшукаць у Сенненскім раёне. У 41-м годзе, прарываючыся з акружэння, цяжкая машына загразла ў багністым месцы. У выніку экіпаж прыняў рашэнне яе ўзарваць.