Эксперт: УНС - магчымасць кожнаму выказаць сваё меркаванне
16 февраля 2021
Дакладны пасыл Прэзідэнта і зразумелыя адказы на запыты грамадства прагучалі на Усебеларускім народным сходзе. Так ахарактарызавала мінулы УНС Іна Мядзведзева ў праграме "Скажы, не маўчы", якая выйшла ў эфіры нашага тэлеканала. На думку старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, народны форум даў магчымасць кожнаму выказаць сваё меркаванне. Таксама Іна Мядзведзева падкрэсліла, што чэлендж з фразай "Люблю Беларусь", які ўжо разляцеўся ва ўсіх сацсетках, не пакінуў абыякавай ні яе, ні большасць беларусаў. Пільная ўвага была нададзена і дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, узроўню жыцця ў сталіцы і развіццю гарадоў-спадарожнікаў.













