Эксперыментальны кінапаказ адбыўся ў Мінску пры падтрымцы velcom | A1

9 августа 2019

Праект "Беларускія ўікэнды" гэтым разам запрасіў сваіх гледачоў на жывую агучку блакбастара дзевяностых - фільма "Мортал Комбат". Акцёры дубляжу, артысты тэатра і кіно, вядомыя спартсмены агучвалі сваіх герояў з месцаў у глядзельнай зале. Дарэчы, экшн-стужку на беларускай мове можна будзе ўбачыць і заўтра, з дубляжом у запісе. Паказ адбудзецца таксама ў кінатэатры "Масква".

Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1: "Мы назіраем за гісторыяй праекта ўжо трэці год, і кампанія velcom | A1 з'яўляецца генеральным партнёрам два з паловай гады. За гэты час мы бачылі, як праект развіваецца мацней, але гэты момант надышоў, калі неабходна адпусціць яго ў вольнае плаванне. У кампаніі velcom | A1 вялікі партфель праектаў па падтрымцы белмовы і культуры, і мы плануем далей развіваць іх".

За два з паловай гады "Беларускія ўікэнды" наведалі больш за семдзясят тысяч гледачоў. У студыі праекта на родную мову перакладзена ўжо каля дваццаці кінастужак.