Экскурсію і навагоднюю праграму арганізавалі для выхаванцаў дзіцячых дамоў

13 декабря 2018

Адчуць святочны настрой і пакалядаваць у Музеі Янкі Купалы сёння змаглі выхаванцы дзіцячых дамоў. Экскурсію і навагоднюю праграму для іх арганізаваў Беларускі дзіцячы фонд. Дабрачынная арганізацыя штогод ладзіць акцыю "Нашы сэрцы - дзецям". А гэта навагоднія сустрэчы і паказы, падчас якіх самым маленькім уручаюць падарункі.

Святочнае падарожжа для гэтых дзяцей працягнецца. Заўтра яны наведаюць Брэст і яго славутасці, завітаюць у Белавежскую пушчу да галоўнага зімовага чараўніка - Дзеда Мароза.