Экскурсійны маршрут склалі школьнікі вёскі Дзераўная Стаўбцоўскага раёна

17 мая 2018

Чаму рака атрымала назву Шура, і што ў 18-м стагоддзі выраблялі мясцовыя жыхары. Экскурсійны маршрут па сваёй малой радзіме разам з настаўнікамі склалі школьнікі вёскі Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. Старшакласнікі займаюцца ў краязнаўчым гуртку і з дапамогай архіваў знаходзяць цікавую інфармацыю пра гісторыю свайго краю. Гэтымі ведамі дзеляцца з вучнямі малодшых класаў і жыхарамі, падчас пазнавальных прагулак расказваюць пра легенды, пра мясцовы старажытны касцёл, гісторыю стварэння вёскі і паходжанне яе назвы.

Cвае краязнаўчыя праекты школьнікі Дзераўнянскай школы паспяхова дэманструюць на абласных канферэнцыях, а зараз рыхтуюцца да рэспубліканскага конкурсу.