Экскурсіі па сельгаспрадпрыемствах Мінскай вобласці

16 октября 2019
Пабываць у незвычайных месцах. Мінская вобласць актыўна развівае прамысловы турызм. Напрыклад, жодзінскі БелАЗ ужо наведалі звыш ста тысяч гасцей не толькі з Беларусі, але і іншых краін. Аднак есць цікавасць не толькі да машынабудаўнічых, але і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Так, у гаспадарцы "Азярыцкі-Агра" можна ўбачыць, дзе і як захоўваюць ураджай бульбы, а побач  на цяплічным камбінаце  даведацца пра асаблівасці вырошчвання таматаў чэры. Акрамя таго, на малочна-таварнай ферме можна прыняць удзел у працэсе даення. Такі аграпрамысловы тур пачынаецца на Кургане Славы і завяршаецца ў гісторыка-культурных месцах Смалявіцкага раёна.

У перспектыве такія аграпрамысловыя туры, разлічаныя як на дарослых, так і дзяцей, будуць арганізоўвацца кожную сераду, а пры павышанай цікавасці і ў суботу.