Эксклюзіўнае інтэрв'ю са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" заўтра ў "Галоўным эфіры"

12 мая 2018

Завяршыць мадэрнізацыю беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў "Нафтан" і Мазырскага НПЗ плануюць да лістапада 2019. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка.

На тыдні падчас нарады ў Кіраўніка дзяржавы прынялі рашэнне аб абнаўленні вытворчасці ў Гродне і ўзвядзенні новага завода. Яго кошт ацэньваюць у мільярд долараў. Зараз прапрацоўваюцца бізнес-планы і рызыкі дадзенага праекта. Пры гэтым мадэрнізацыя дзеючага прадпрыемства "Гродна Азот" і будаўніцтва новага завода можа ісці паралельна. Да будаўніцтва азотнага комплексу плануецца падысці ўжо пасля правядзення конкурсу па выбары генпадрадчыка.

Праца па-новаму дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі сыравіны да 90 % і атрымаць большую колькасць даражэйшых нафтапрадуктаў. Пра новыя вытворчасці, а таксама рост сусветных цэн на нафту. Што будзе з коштам бензіну? І колькі яшчэ грошай пойдзе на мадэрнізацыю нашых перапрацоўчых заводаў? Пра гэта ў "Галоўным эфіры" заўтра ў 9 вечара.