Актыўная міратворчая місія Беларусі не застаецца незаўважанай і сусветнай супольнасцю. Тым жа Чырвоным Крыжам, якому сёння даводзіцца спраўляцца са шматлікімі выклікамі, напрыклад, з парушэннем норм "права вайны". Беларусь - надзейны партнёр міжнароднай арганізацыі. Больш за тое, наша краіна - годны прыклад інтэграцыі міжнароднага гуманітарнага права ў нацыянальнае заканадаўства. Гэтая дысцыпліна вывучаецца ў ВНУ, прымяняецца вайскоўцамі на практыцы. Беларускую мадэль варта пераняць іншым краінам. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў кіраўнік найстарэйшай гуманітарнай арганізацыі ў свеце Петэр Маўрэр (відэа).













