Эксклюзіўнае інтэрв'ю Прэзідэнта Кубы глядзіце ў "Галоўным эфіры"

26 октября 2019
Добрая пераемнасць, напрацаваная за мінулыя гады - гэта залог трывалых адносін і па лініі Беларусь - Куба. Візіт кіраўніка Вострава свабоды ў нашу краіну завяршыўся некалькі дзён таму, але гэтая тэма не страчвае сваёй актуальнасці.

Прычына простая: афіцыйны Мінск не адмаўляецца ад партнёрства, нават калі яно рэалізуецца ў самых няпростых умовах. Так, Куба жыве ў барацьбе супраць каласальнага націску  - амерыканскай эканамічнай блакады.

Але для пашырэння супрацоўніцтва па лініі Мінск - Гавана ёсць усе перадумовы. І гэта пацвердзіў Прэзідэнт Кубы ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. 

Пра перспектывы супрацоўніцтва, узаемную падтрымку і праблемы, важныя сёння як для Беларусі, так і для Кубы, эксклюзіўнае інтэрв'ю. У гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".