Эксклюзіўнае інтэрв'ю міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі

22 апреля 2018

Другую частку пачнём з яшчэ адной тэмы, якая хвалюе насельніцтва. Міністэрства ЖКГ выступае з ініцыятывай плаціць менш за няякасныя паслугі. Ведамства рыхтуе праект пастановы ўрада. Новы дакумент вызначыць правілы гульні і для пастаўшчыкоў паслуг, і для спажыўцоў. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў кіраўнік міністэрства. Паводле слоў Аляксандра Церахава, такім чынам будуць стымуляваць арганізацыі павышаць якасць паслуг, больш актыўна ўкараняць новыя распрацоўкі, праводзіць працы па мадэрнізацыі.

Сапраўды. Да прыкладу, чаму за іржавую ваду мы павінны плаціць столькі ж, колькі і за артэзіянскую? Несправядлівы падыход. Або хто заплаціць за занадта гарачыя батарэі? Эксперты зараз вызначаюць, якім чынам весці пераразлік за неаказаныя альбо няякасна аказаныя паслугі.

Аб тым, ці знойдзецца ў сістэме месца прыватніку, каго падтрымаюць субсідыямі, калі ў краіне не застанецца небяспечных ліфтаў, а ваду можна будзе піць, не асцерагаючыся за сваё здароўе. "Галоўны эфір" спытаў у профільнага міністра Аляксандра Церахава (відэа).