Эксклюзіўнае інтэрв'ю міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч

22 декабря 2019
Мадэрнізаваныя вытворчасці - гэта яшчэ адзін адрас для працаўладкавання. Але ж аўтаматызацыя ўсё вышэй, а  значыць, растуць патрабаванні і да кваліфікацыі працаўнікоў. Менавіта таму больш запатрабаванымі становяцца спецыялісты-ўніверсалы, гатовыя пастаянна вучыцца. У цэлым рынак працы сёлета ў Беларусі стабільны, запэўнівае  профільнае міністэрства. І пацвярджае: прапановы аб працы ёсць. Але ў рэгіёнах са складанай сітуацыяй, вядома, патрэбен іншы падыход. 

Аб гэтым, а таксама, як будуць разлічваць  зарплаты бюджэтнікаў з наступнага года, і які эфект ужо ёсць ад паэтапнага павышэння пенсіённага ўзросту, - у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавяла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч (відэа).