Эксклюзіўнае інтэрв'ю Міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага сёння ў Галоўным эфіры

10 августа 2014
На Заходняй Дзвіне, недалёка ад Полацка, беларускія будаўнікі ўзводзяць гідраэлектрастанцыю. Пачне працаваць яна напрыканцы наступнага года. Пяць магутных турбін новай ГЭС за год здольныя выпрацоўваць больш як 100 мільёнаў кілават. Гэтага хопіць, каб асвятліць увесь рэгіён. Сёння ў сваё прафесійнае свята на гэтым аб'екце дзве змены працуюць 200 будаўнікоў.
Як рэалізуецца першы цалкам беларускі водна-энергетычны праект, а таксама эксклюзіўнае інтэрв'ю Міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага глядзіце сёння ў Галоўным эфіры. Вялікая размова аб даўгабудах, арэндным жыллі і першай беларускай Атамнай электрастанцыі роўна ў 9 вечара на Беларусь.