Эксклюзіўнае інтэрв'ю Ігара Крутога

20 июня 2019

Можна смела сказаць, роўна суткі застаюцца да старту цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Відавочцамі гэтага грандыёзнага шоу на стадыёне "Дынама" стане больш за 20 тысяч гледачоў і, вядома, шматмільённая тэлеаўдыторыя. І паказаць нам будзе што. Над шоу працавала міжнародная творчая каманда, большую частку якой складалі беларусы.

Цырымонію адкрыцця курыруе кампанія расійскага кампазітара Ігара Крутога. Напярэдадні ён прыбыў у Мінск. Разам з беларускай творчай групай наводзяць апошнія штрыхі будучага шоу. Народны артыст Расіі ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму інфаканалу адказаў на некалькі пытанняў (відэа).