Экс-дырэктар Мінскага заапарка прысуджаны да сямі гадоў за крадзяжы экзатычных жывёлін

27 февраля 2018

Прысуд вынеслі толькі што ў судзе Заводскага раёна Мінска. Юрый Рабаў прызнаны вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Як мы паведамлялі раней, з красавіка 2014 па кастрычнік 2015 года з тэрыторыі заапарка абвінавачаны разам з жонкай выкраў і прадаў некалькі асобін ўсходнесібірскай рысі, рэдкіх малпаў, генеты, кацінага лемура. Шкода склала крыху больш за 7 500 рублёў. Пакараннем для жонкі - яна працавала ў звярынцы заатэхнікам - сталі 4 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд можа быць абскарджаны.