Экакірмаш сабраў сёння ў Мінску аматараў натуральных прадуктаў

22 августа 2019

Свае тавары прапанавалі каля трыццаці ўладальнікаў прыватных падворкаў з усіх рэгіёнаў краіны. Гараджанам прапаноўваюць гародніну, рыбу, мяса, кандытарскія вырабы, сувеніры ручной работы, мёд і нават арганічную касметыку. Усе прадукты прайшлі кантроль якасці, гэта абавязковая ўмова для рэалізацыі прадукцыі. Таксама на працягу ўсяго дня ладзяцца кулінарныя майстар-класы і дэгустацыі, працуюць інтэрактыўныя зоны.

Адзначым, экакірмаш не апошні ў гэтым годзе. Зрабіць запасы натуральных прадуктаў на зіму гараджане змогуць да канца кастрычніка.