Экатранспарт крокавай даступнасці

16 июня 2016

Ужо заўтра ў Мінску пачнуць працаваць бясплатныя пункты пракату веласіпедаў. Двухколавы транспарт мінчанам пазычаць актывісты праекта "Добры ровар". Месцазнаходжанне 12 пунктаў арэнды веласіпедаў можна знайсці на афіцыйным сайце праекта. Браніраваць экалагічны транспарт лепш загадзя. Велапарк стваралі валанцёры. Ёсць мадэлі як савецкай зборкі, так і сучасныя горныя або шасэйныя.