Экарынак плануюць адкрыць летам у Мінскім раёне

25 мая 2020
Там будзе прадавацца фермерская мяса-малочная прадукцыя, гародніна, садавіна, а таксама арыгінальныя пачастункі ад гастраэнтузіястаў. У перспектыве з’явяцца і гарадскія міні-рынкі выхаднога дня, дзе можна будзе набыць, напрыклад, сухафрукты з беларускіх раслін і ягад, крафтавы хлеб або сыр. Пакуль ўсе ініцыятывы фарміруюцца анлайн. Па словах экспертаў, попыт на фермерскія прадукты расце.

Яшчэ адно ноу-хау: лакальныя вытворцы прыязджаюць са сваімі гастрапачастункамі ў сталічныя рэстараны і праводзяць дэгустацыі ў фармаце "Сняданкі з фермерам". Такім чынам мінчане адкрываюць для сябе часам забытыя разнавіднасці беларускіх прадуктаў.