Экаадпачынак: дом на вадзе і хостэл з саломы ва Уздзенскім раёне

2 июня 2020
Адзіны ў сваім родзе дом на вадзе і першы ў Беларусі хостэл з саломы. Такія незвычайныя варыянты пражывання прапануюць турыстам ва Уздзенскім раёне. Спецыяльна да летняга сезона загарадныя турыстычныя комплексы распрацавалі экалагічныя віды размяшчэння  на розны бюджэт. Вялікім попытам  (асабліва для адпачынку на выхадных) карыстаецца так званы хаус-боат  на беразе возера Лоша. Дом пабудаваны з драўляных элементаў, якія збіраюцца ў сагнутую канструкцыю. Тэхналогію прыдумалі і запатэнтавалі беларускія архітэктары.

Перавернуты дом адкрыты для турыстаў ў Пухавіцкім раёне

Аматарам незвычайных адчуванняў  павінен спадабацца адзіны ў краіне перавернуты дом. Будынак-перакрут знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне. Унутры дома ствараецца ілюзія парушанай гравітацыі, і чалавеку складана стаяць на нагах.