Эканомная зіма: менш ям і рэагентаў на сталічных дарогах

21 января 2020
Менш ям на дарозе і эканомія рэагентаў. Зіма сёлета стала сюрпрызам і для сталічнай дарожнай службы. Цёплае надвор'е засцерагае асфальт ад масавага ўтварэння ям на праезнай частцы. Дарожнае пакрыццё заўсёды рэагуе на рэзкія перапады тэмператур. Пад уздзеяннем марозу нават невялікая шчыліна можа пераўтварыцца ва ўпадзіну. Акрамя гэтага, з-за адсутнасці снегападаў і штодзённага галалёду спецыялісты высыпалі на асфальт утрая менш рэагентаў солі і пясчанай сумесі, чым у мінулым годзе. Усяго каля  20 тон. 

Пры гэтым у сталіцы  кругласутачна працуюць каля 700 спецыялістаў і 600 адзінак тэхнікі. Зараз дарожнікі больш актыўна праводзяць ямачны рамонт. У кожным раёне горада праводзяцца маніторынгі вулічна-дарожнай сеткі.