Эканамічная злачыннасць у Беларусі набывае транснацыянальны характар

5 ноября 2014
Эканамічная злачыннасць у Беларусі набывае транснацыянальны характар: паводле інфрмацыі Камітэта дзяржкантролю, усё часцей інструментамі фінансавых пральняў у нас у краіне становяцца грамадзяне Расіі. За невялікую плату яны згаджаюцца зарэгістраваць на сябе падстаўныя фірмы, якія дапамагаюць ужо беларусам утойваць прыбыткі, а, значыць, не плаціць падаткі. На гэты момант можна гаварыць аб цэлай арміі прафесійных ілжэпрадпрымальнікаў або, як іх яшчэ завуць, фунтаў. Кожная чацвёртая грашовая пральня ў Беларусі зарэгістраваная менавіта на іншаземца.
Віктар Франскевіч, намеснік дырэктара ГФР КДК Беларусі: Людзі прыязджаюць сюды на дзень, на два, рэгіструюць прадпрыемствы, за што атрымліваюць грашовыя ўзнагароды. Але даказаць і прад'явіць намер у іх дзеяннях практычна немагчыма. У Беларусі кошт ілжэдырэктара для таго, каб ён зарэгістраваў прадпрыемства - 200 - 300 долараў разава. Расіяне атрымліваюць да 500 долараў.
Фінансавы абарот ценявых бізнеменаў толькі сёлета спецыялісты ацэньваюць на 155 мільёнаў долараў.