Экаматэрыялы актыўна выкарыстоўваюць дызайнеры ў стварэнні навагодніх сувеніраў

13 декабря 2019
Экаматэрыялы - дрэва, гліна,  яловыя галінкі - актыўна выкарыстоўваюць дызайнеры ў стварэнні навагодніх сувеніраў. Многія пачалі ўпрыгожваць да свята дамы і кватэры. Падарункі можна набыць, а можна паспрабаваць зрабіць арыгінальныя рэчы сваімі рукамі. Зараз у сталіцы праходзяць розныя майстар-класы па стварэнні калядных вянкоў, паштовак, ёлачных цацак, розных дэкаратыўных рэчаў. Удзельнікі творчых урокаў ахвотна ствараюць і сувеніры з сімвалам надыходзячага года.

Пазнаёміцца са сталярнай справай і дрэваапрацоўкай можа кожны. Такія курсы і майстар-класы праводзяць для людзей усіх узростаў.