Экалагічны форум сёння прымае Нясвіжскі раён

17 июня 2016

Мінскі абласны марафон ладзяць другі год запар. Сёлета ён аб'яднаў 150 чалавек, якія імкнуцца захаваць прыроднае багацце і чысціню. Удзельнікам прапанавалі прайсці экамаршруты ў трох напрамках - сацыяльных, вытворчых і культурных аб'ектах Нясвіжскага раёна.

Аляксандра Драгун трапіла на экскурсію. Бронзавыя насельнікі так званага "старога парку" ля замка Радзівілаў ахутаны гарадскімі легендамі. Разгадаць чароўныя паданні, краязнаўчыя крыжаванкі і рэбусы прапаноўваюць юным эколагам падчас тэатралізаванага квэсту, шляхі якога вядуць да княжацкіх скарбаў.

На дзень Нясвіжскі раён стаў цэнтрам злёту юных эколагаў Мінскай вобласці. Форум з прыстаўкай - патрыятычны праходзіць у цэнтральным рэгіёне другі год. Сёлета сабраў 150 удзельнікаў.

Майстар-класы, прэзентацыя даследчых праектаў, выставы. Гэта невялікая частка праграмы эколага-патрыятычнага марафону. Дэлегацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці адправіліся па трох маршрутах. У тым ліку на электрамабілі сярод маляўнічых пейзажаў музея-запаведніка.

У гарадскім пасёлку Гарадзея вучні даведаліся, як на цукровым камбінаце сумяшчаюць вытворчасць і клопат аб навакольным асяроддзі. А ў агракамбінаце "Сноў" наведалі біягазавы комплекс. Устаноўка беражліва дзейнічае на экалогію - памяншае выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

Экалагічную навуку выкладаюць у кожным раёне Мінскай вобласці па розных напрамках. Аматары арніталогіі сочаць за крылатымі жыхарамі лясоў, юныя батанікі даследуюць расліны на вучэбна-вопытным участку, а прыхільнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва асвойваюць фларыстычны жывапіс.

Ад майстар-класаў пажарных да лекцый па лекавых раслінах. У імправізаваным гарадку - з дзясятак пляцовак. Праз год форум ізноў аб'яднае маладых людзей, якія клапоцяцца аб экалогіі і чысціні прыроды. Толькі месцам сустрэчы стане іншы горад Мінскай вобласці.