Экалагічныя спрэчкі

18 августа 2013

Сумненне або супраціўленне? Навошта на месца будучай беларускай АЭС прыехала адразу столькі літоўцаў?


Расказвае Андрэй Крывашэеў.


Дзве сотні эколагаў, энергетыкаў, лідараў грамадскай думкі і журналістаў з Літвы ў будучым сэрцы беларускай энергетыкі - Астраўцы.


Аўтарытэтны сход цікавіць экалогія і самыя падрабязныя тлумачэнні атамшчыкаў. Як ідзе праект? Дзе і калі паставяць рэактар? Якія сістэмы абароны? Нашы будаўнікі, профільныя чыноўнікі і інжынеры адказваюць чатыры гадзіны ў інфацэнтры, а потым яшчэ дзве на самой будпляцоўцы.


Дарэчы, усім ахвочым грамадзянам Літвы выдалі бясплатныя візы, даставілі ў Астравец і не перашкаджалі інспектаваць рэжымны аб'ект з усіх бакоў і ракурсаў. З калегаў-журналістаў адны гранды: першы Балтыйскі тэлеканал, нацыянальныя радыёстанцыі, газеты Lietuvos rytas і Литовский курьер. Іх аўдыторыя - мільёны чалавек па ўсёй Прыбалтыцы і Скандынавіі. Г. зн. максімальная адкрытасць пад дэвізам Будуем для сябе, утойваць няма чаго!.


Міхаіл Міхадзюк, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь: Мы адкрытыя, мы нічога не ўтойваем, мы арганізавалі гэта не ў Мінску, а тут для таго, каб вы маглі паглядзець і пляцоўку станцыі і пагутарыць з мясцовым насельніцтвам, з будаўнікамі. У нас сёння эксперты ўсе тут і гатовыя адказаць на ўсе вашы пытанні.


У вялікай зале інфацэнтра АЭС пустуе толькі дзясятак месцаў. Гэта рэзерв для літоўскіх дыпламатаў і чыноўнікаў. Яны не з'явіліся, хаця запрашалі ўсіх: ад пасла да міністра. Партнёры адмоўчваюцца і зацягваюць абмеркаванне. Ужо два гады Вільнюс не падпісвае пагадненне па абмене звесткамі. Два месяцы ўтойваецца ад літоўскіх грамадзян пяты па ліку экалагічны пакет. Яго нават на літоўскую мову пераклалі. Пры гэтым час ад часу СМІ ўзрывае каментарый: Беларусы не расказалі, не паказалі і наогул цямняць. Нашы рэагуюць.


Дзмітрый Іконнікаў, аглядальнік, Першы Прыбалтыйскі тэлеканал, Літва: Я не думаю, што гэта наогул неяк паўплывае на адносіны. Можа, нават крыху пераацэнены менавіта гэты момант, на ім асабліва засяроджваюць увагу, перакладваюць сітуацыю на двухбаковыя адносіны.


Анатоль Іваноў, аглядальнік, галоўны рэдактар газеты Литовский курьер: Людзі ставяцца спакойна. У мяне шмат знаёмых жыве ў горадзе літоўскіх атамшчыкаў Вісагінасе. Яны згодныя паехаць у Астравец, калі іх возьмуць. Асноўнай Літве ўсё роўна, што будуецца тут, па суседстве, гэтак жа як асноўнай масе палякаў усё роўна, што будуецца ў Літве.


Беларусам не ўсё роўна. Будуем для сябе, танная электрычнасць у першую чаргу для нашых заводаў і кватэр, адным газам сагрэты не будзеш, і мы не такія багатыя, як немцы. Так, Германія гатовая ў тры разы павысіць тарыфы ў жыроўках, каб закрыць дзясятак рэактараў. Але ў беларусаў такой раскошы няма.


Міхаіл Міхадзюк, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь: У нас газавая энергетыка, такая як і ў Італіі. У Італіі сёння пад 20 цэнтаў за кілават за гадзіну плацяць. Будаўніцтва атамнай станцыі дазволіць знізіць сабекошт электраэнергіі і дазволіць у цэлым дыхаць больш поўнымі грудзьмі нашай эканоміцы, ды і радавому грамадзяніну ў побыце.


Тры гады Вільнюс задаваў сапраўды важныя пытанні і атрымліваў кампетэнтныя адказы. Напрыклад, чаму Астравец? Экспертызу зрабілі геолагі Расіі і Украіны. Меркаванне адназначнае: гэта самая бяспечная пляцоўка. Яшчэ пытанне - чаму расійскі праект? МАГАТЭ прызнала наш тып рэактара самым сучасным і бяспечным у свеце. Г. зн. амерыканскі, французскі і японскі добрыя ў тэорыі, але расійскі бездакорны ў справе. Ён ужо пабудаваны ў больш старых версіях у Венгрыі і Фінляндыі, і там задаволеныя. Чаму беларусы павінны выбіраць па прынцыпе абы не расійскае?


Юрый Салаўёў, старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання Экалагічная ініцыятыва: Па заяўленых мерах бяспекі ў беларускага атамнага аб'екта, што спалучае ў сабе актыўныя і пасіўныя меры, няма ніводнай іншай сістэмы, якая б яго пераўзыходзіла ў свеце. І я магу сказаць адкрыта, што сёння, калі ўсе гэтыя меры бяспекі будуць прымененыя на практыцы, а за гэтым грамадскасць закліканая сачыць, то наш аб'ект сапраўды будзе адным з самых бяспечных у свеце.


Вільнюс пытаўся: што з радыяцыяй? Беларусы адказалі: мы будуем для сябе, таму нашы нормы ў сярэднім у 10 разоў больш жорсткія за еўрапейскія. Нават сёння ў Парыжы, Лондане і Берліне радыеактыўны фон месцамі вышэйшы, чым будзе ў Астраўцы. Яшчэ адно пытанне - куды пойдзе адпрацаванае паліва? Адказ - Расія забірае ўсё і ўтылізуе на сваёй тэрыторыі.


Калі добрыя пытанні скончыліся, пачаліся такія: куды дзьме вецер? Што будзе з рыбай у Віліі? Колькі платоў паставяць вакол станцыі? І чаму так блізка да Вільнюса? 50 кіламетраў усё-такі.


Алег Давідзюк, кіраўнік грамадскага цэнтра Крок, г. Вісагінас, Літва: Я быў у Германіі, у Францыі і ў Швейцарыі на атамных станцыях. Мы толькі выехалі з вялікага горада, вось і атамная станцыя блізка. А ўжо гэтыя краіны аб сваёй бяспецы вельмі турбуюцца.


Алег Аляксандравіч з горада энергетыкаў - Вісагінаса. Усё жыццё адпрацаваў на АЭС. Спачатку Ленінградскай, а потым Ігналінскай. Пытанні наконт кіламетраў у яго выклікаюць усмешку.


Дарэчы, мы паглядзелі на карту Еўрасаюза і гатовыя адказаць Вільнюсу. У Францыі станцыя за 40 кіламетраў ад Ліёна. Швейцарыя: рэактары за 13 кіламетраў ад Берна і за 30 і 43 ад Цюрыха. Германія - за 53 ад Гамбурга (роўна столькі да Вільнюса). Нарэшце, Бельгія. Станцыя за 16 кіламетраў ад Антверпена. Г. зн. у прыгарадзе.


Галоўны рэдактар самай аўтарытэтнай рускамоўнай газеты суседзяў - Литовского курьера - тлумачыць: у гонцы вялікай і канкурэнтнай еўрапейскай энергетыкі Вільнюс прайграў Мінску, а Вісагінас - Астраўцу.


Анатоль Іваноў, аглядальнік, галоўны рэдактар газеты Литовский курьер: Літва прайграе ядзерную гонку. Свой праект стаіць на месцы, нават можна сказаць тармозіцца і адкочваецца назад, таму асноўная мэта - любымі спосабамі ўтрымаць нейкі баланс інтарэсаў, каб можна было паспець пачаць і зрабіць свой праект. Таму што, хто першы пабудуе атамную станцыю ў рэгіёне, той будзе мець гіганцкую эканамічную перавагу ў рэгіёне. Электраэнергія даражэе, запатрабаванне ў электраэнергіі расце, прамысловасць патрабуе ўсё большых і большых колькасцяў. Адсюль і выснова такая.


Тыя ж высновы ў нашых эколагаў. Калі ва ўрадзе Літвы адны зялёныя і экалагічныя, то навошта будаваць свой рэактар у Вісагінасе?


Юрый Салаўёў, старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання Экалагічная ініцыятыва: Трэба прызнаць, што беларускі праект стартаваў раней, і ў адрозненне ад Вісагінскай станцыі, лёс якой далёка незрзумелы, гэта будзе рэалізаваны праект. Адпаведна ўзрасце канкурэнцыя на рынку электраэнергіі - сюды ўвойдзе новы магутны гулец, што напэўна не ўсім падабаецца ў сумежных дзяржавах. Гэта асноўная прычына.


Акрамя суседзяў - Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны і Расіі, экалагічны аналіз і кансультацыі правялі нават з Аўстрыяй. Яна хаця і не сусед, але пажадала быць у курсе. У выніку толькі Вільнюс застаўся незадаволены. Прагучала гэта так: Справаздачу чытаць і публікаваць не буду, слуханні не правяду, мясцовых эколагаў і чыноўнікаў у Беларусь не выпушчу. Згадзіцелся, дзіўныя і нават дзіцячыя паводзіны, не вартыя сур'ёзных партнёраў.


Устойлівае нежаданне афіцыйнага Вільнюса чытаць беларускі экалагічны даклад нават на роднай літоўскай мове эксперты тлумачаць прымаўкай гэта бізнэс, нічога асабістага (і дадаюць) нічога экалагічнага. Рэч у тым, што беларуская атамная станцыя сумесна з Калінінградскай закрые перспектыўнае запатрабаванне ўсёй Усходняй Еўропы ў электраэнергіі на найбліжэйшыя гадоў 20. А значыць і прыбалтыйская АЭС у Вісагінасе страціць усякі сэнс.


Кошт пытання - 5 мільярдаў долараў - важкая прычына (а дакладна 5 мільярдаў важкіх прычын), каб не толькі развучыцца весці канструктыўны дыялог, але і чытаць на роднай літоўскай мове.