Экалагічная сцежка Каменная Горка адкрылася каля прыходу святога Мікалая Японскага

16 апреля 2016

Напярэдадні рэспубліканскага суботніка ў самым густанаселеным мікрараёне сталіцы адкрылі экалагічную сцежку Каменная Горка на тэрыторыі прыходу храма святога Мікалая Японскага. Свае намаганні аб'ядналі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, духавенства і вядучыя самага моладзевага тэлеканала краіны - "Беларусь 2". Удзельнікі суботніка высадзілі ліпы і правялі працы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Да вядучых далучыліся і жыхары мікрараёна.

Арганізатары суботніка ўпэўненыя: экалагічная сцежка стане любімым месцам шпацыраў для жыхароў Каменнай Горкі.