Экалагічная акцыя "Чысты вадаём" стартавала ў Беларусі

18 мая 2020
Не дапусціць забруджвання рэк і азёр. Экалагічная акцыя "Чысты вадаём" стартавала і ў Мінскай вобласці. Члены прыродаахоўных арганізацый і валанцёры наводзяць парадак на ўзбярэжжах і ў месцах адпачынку. Далучыцца да ініцыятывы заклікаюць жыхароў розных рэгіёнаў. Неабходны інвентар для прыбірання можна атрымаць у аддзяленнях Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Такую экалагічную акцыю праводзяць ужо некалькі гадоў. Штогод ачышчаюць каля тысячы кіламетраў берагавой лініі беларускіх вадаёмаў.