Эколагі праверылі санітарны стан вадаёмаў Гомеля

17 августа 2018

І ўжо на першым з іх зафіксавалі шмат парушэнняў. Паркоўкі ля вады, несанкцыянаванае развядзенне вогнішчаў і самавольнае высяканне для іх навакольных хмызнякоў. Дарэчы, паркаваць аўтамабіль дазволена не бліжэй чым за 30 метраў ад вадаёма. У адваротным выпадку папярэджанні або штрафы да 245 рублёў.

Узмоцненыя рэйды на поўдні Беларусі будуць праходзіць да 20 жніўня. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства ў Гомельскай вобласці прыцягнуты 280 грамадзян.